У Мінску праезд у маршрутках падаражэў на 8%

25.05.2011 09:25
Архив Редакция

Праезд у маршрутных таксі Мінску з 24 траўня падаражэў на 8%. Цяпер жыхарам і гасцям сталіцы пры праездзе ў маршрутцы замест ранейшых з 2,5 тыс. рублёў давядзецца заплаціць 2,7 тыс. Падаражэнне тлумачыцца ростам цэнаў на паліва і дэвальвацыяй беларускага рубля.

Як паведамляў Тэлеграф, раней тарыфы паднялі сталічныя службы таксі. Так, у службе таксі 135 праезд за кіламетр у межах Мінску падаражэў на 240 рублёў — з 1,5 тыс. рублёў да 1,74 тыс. рублёў. Праезд за рысай горада каштуе 2,61 тыс. рублёў за кіламетр замест 1,8 тыс. рублёў.

Аналагічным чынам павысіла тарыф на праезд у горадзе і служба таксі 107, а праезд аднаго кіламетра за Мінскам тут каштуе 2,4 тыс. рублёў замест 1,8 тыс. рублёў.

Как вам новость?