У Мінску прайшоў малочны флэш-моб

20.09.2010 16:01
Архив Редакция

У Мінску 12 верасня дзве сотні чалавек сабраліся ў цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага, каб у Дзень горада падзяліцца здароўем у выглядзе бутэлькі малака. Займець яе можна было пры дапамозе бартэру: мінакам наўзамен прапаноўвалі аддаць пачак цыгарэт або піва. Малочны флэш-моб выклікаў сапраўдны ажыятаж: ахвочых абмяняць "шкодную" звычку на белую бутэльку "здароўя" аказалася больш, чым чакалі арганізатары.

Малако прыходзілася падвозіць некалькі разоў. У выніку дзякуючы акцыі толькі ў парку імя Горкага актывісты БРСМ БДУ знішчылі каля сотні пачкаў цыгарэт і столькі ж тары са слабаалкагольнымі напоямі. Да здаровага ладу жыцця заклікалі і майкі удзельнікаў з гаваркімі лозунгамі «КІНУ піць і курыць» і «БУДУ займацца спортам». Усё гэта было прадстаўлена ў выглядзе схематычных малюнкаў келіхаў, цыгарэты і атлета-бегуна.

Яшчэ адным спосабам зарабіць малочную «радасць» у гэты дзень стала дэманстрацыя талентаў. Спецыяльна для гэтага ў парку імя Горкага арганізавалі некалькі забаўляльных пляцовак. Усім прысутным прапагандысты здаровага ладу жыцця прапаноўвалі праспяваць, станцаваць і прачытаць вершы.
 
Паўлітры малака на дзень на 30% пакрывае запатрабаванне дарослага чалавека ў бялку, на 25% — у тлушчы, на 75% — у кальцыі і фосфары, на 50% — у каліі. Дыетолагі лічаць, што малако і малочныя прадукты павінны складаць 1/3 каларыйнасці сутачнага рацыёну.

Напіцца здаровага прадукту акцыі дапамагла кампанія «Здравушка», ласкава прадставіўшы больш за дзвесце бутэлек малака. Каваленка Андрэй Паўлавіч, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях кампаніі «Здравушка»: «Наша гаваркая назва сама заклікае маладых людзей да здаровага ладу жыцця, менавіта таму мы і рызыкнулі ўзяцца за правядзенне дадзенага мерапрыемства. Гэтым мы хацелі паказаць, як можна замяніць шкодную звычку на здаровую. Гэта толькі адна з магчымасцяў далучэння людзей да здаровай культуры. Гэта свайго роду сусветная тэндэнцыя…»

Даведка

ААТ «Барысаўскі малочны камбінат» — адзін з найстарэйшых і найбольш вядомых вытворцаў малочнай прадукцыі Мінскай вобласці. Тут выпрацоўваюць малочныя прадукты на любы густ, для ўсіх груп спажыўцоў.

З 2004 года прадукцыя камбіната выпускаецца пад гандлёвай маркай «Здравушка». У асартыменце прадпрыемствы больш за 130 найменняў прадукцыі. Пра яе высокай якасці сведчыць пастаяннае пашырэнне геаграфіі продажаў як на ўнутраным рынку, так і рост аб’ёмаў экспарту ў Расію, а таксама асаблівым знакам прызнання для прадпрыемства з’яўляюцца шматлікія дыпломы, медалі і знакі, уручаныя камбінату за ўдзел у выставах, конкурсах.

У цяперашні час камбінат ўяўляе сабой сучаснае вытворчае прадпрыемства, забяспечанае высокатэхналагічным абсталяваннем вядучых фірмаў Еўропы, якое адпавядае ўсім стандартам і нормам.

Как вам новость?
Головоломки