У Мінску прараба падазраюць у крадзяжы 80 тыс. даляраў са сродкаў ЖКГ

27.08.2010 14:47
Архив Редакция

Пракуратура Савецкага раёна Мінску падазрае прараба адной са сталічных будаўнічых фірмаў у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і крадзяжы больш як 242 млн. рублёў (80 тыс. даляраў) са сродкаў ЖКГ. Фірма павінна была выконваць капітальны рамонт жылога будынка. Прараб паведамляў у ЖРЭА Савецкага раён Мінску, што працы вядуцца, але на самой справе ніякі рамонт не ажыццяўляўся.

У дачыненні да прараба пракуратура распачала крымінальную справу па ч.3 арт.424 «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі» КК Беларусі, перадае БелТА.

Дадзены артыкул прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Как вам новость?