У Мінску праз метро хутка зноў закрыюць участак праспекту Дзяржынскага

08.06.2010 15:16
Архив Редакция

У Мінску праз будаўніцтва першай лініі метро закрыюць чарговы ўчастак праспекту Дзяржынскага. Пра гэта паведаміў начальнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэну Павел Царун. "Будаўніцтва ўчастка ад станцыі «Пятроўшчына» да станцыі «Малінаўка» з тупікамі працягласцю 1,8 кіламетра плануецца пачаць у другой палове года", — сказаў Павел Царун.

Па словах начальніка дырэкцыі па будаўніцтве сталічнага метрапалітэна, у працэсе дадзенага этапу будаўніцтва спатрэбіцца закрыць участак праспекту Дзяржынскага ад вуліцы Касманаўтаў да Мінскай кальцавой аўтадарогі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Паралельна праспекту ў бок жылога раёна Брылевічы будзе пабудавана вуліца-дублёр, распавёў Павал Царун.

Прадстаўнік Мінскага метрапалітэну паведаміў таксама, што цяпер вядуцца падрыхтоўчыя працы: перакладаюць інжынерныя сеткі для арганізацыі часовага аб’езду транспарту.

Как вам новость?