У Мінску праз пажар у інтэрнаце загінулі два пенсіянеры

25.02.2011 15:43
Архив Редакция

У Мінску раніцай 25 лютага ў інтэрнаце па вуліцы Дзянісаўскай у адным з пакояў на дзявятым паверсе адбылося ўзгаранне. З прычыны пажару загінулі двое пенсіянераў, што знаходзіліся там, яшчэ 15 чалавек былі эвакуяваныя. Пра гэта паведаміў памочнік начальніка сталічнага гарадскога ўпраўлення міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Дэмбоўскі.

Ратавальнікі даведаліся аб здарэнні, паколькі спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. У памяшканні, дзе адбылося ўзгаранне, супрацоўнікі МНС знайшлі трупы пенсіянераў 1941 і 1944 гадоў нараджэння. Іншых, хто пражывае на дзявятым паверсе, давялося эвакуяваць з-за моцнага задымлення ў агульным калідоры, паведамляе БелТА.

Для праверкі акалічнасцяў на месца здарэння выехалі аператыўныя групы Ленінскага РАНС, РАУС і пракуратуры. У дадзены момант высвятляюцца прычыны пажару.

Как вам новость?
Головоломки