У Мінску пры будаўніцтве падземнага перагону метро загінуў рабочы

17.03.2011 15:07
Архив Редакция

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінску праводзіць праверку па факце гібелі рабочага УП "Мінскметрабуд". Па інфармацыі пракуратуры, мужчына 1987 года нараджэння загінуў 16 сакавіка на працоўным месцы пры будаўніцтве падземнага перагону на ўчастку паміж станцыямі метро "Пятроўшчына" і "Міхалова" ў раёне праспекту Дзяржынскага.

Па папярэдніх дадзеных, трагедыя адбылася пры правядзенні счэпкі пародапагрузачнай машыны з кантэйнерам для перавозкі зямлі. Праходчык-машыніст электравоза будаўніча-мантажнага ўпраўлення № 1 УП «Мінскметрабуд» атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём.

Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?
Головоломки