У Мінску пройдзе парад бландынак

31.05.2011 11:50
Архив Редакция

У аўторак, 31 траўня, у Мінску ўпершыню правядуць парад бландынак, прымеркаваны да Сусветнага дня бландынак. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел Іна Афанасьева, Ларыса Грыбалёва, Леся Кодуш, іншыя беларускія зоркі. Парад бландынак узначаляць 35 белакурых дам, якія атрымалі на кастынгу VIP-месца. Дзяўчаты ў вобразах вядомых казачных персанажаў і багінь праедуць па Мінску ў кабрыялетах, на Chrysler, BMW X6 і на скутарах.

Як паведамілі арганізатары мерапрыемства, парад бландынак стартуе ўвечары каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На агляднай пляцоўцы ля помніка Пушкіну на набярэжнай ракі Свіслач удзельніцы мерапрыемства будуць раздаваць мінакам паветраныя шарыкі як сімвал радасці і добрага настрою.

Позна ўвечары парад бландынак працягнецца ў адным з мінскіх клубаў, дзе выступяць беларускія зоркі. Тут жа абвесцяць імя самай прыгожай бландынкі, за якую галасавалі па інтэрнэце. Уваход на вечарынку ў клуб для ўсіх бландзінак вольны.

Как вам новость?
Головоломки