У Мінску пройдзе першая міжнародная канферэнцыя "Бяспечная Беларусь для дзяцей"

11.03.2010 11:02
Архив Редакция

Міжнародная канферэнцыя па папярэджанні гвалту над дзецьмі і грэбаванні іх правоў і патрэбаў «Развіццё сістэмы абароны дзяцей ад гвалту: нацыянальны і міжнародны досвед» адбудзецца ў Мінску 22-23 красавіка 2010 года. Яна стане першай з серыі штогадовых канферэнцый «Бяспечная Беларусь для дзяцей». Арганізатарам мерапрыемства выступае Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Разуменне».

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца падвышэнне якасці аказання дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад гвалту, эксплуатацыі і гандлю людзьмі. Для гэтага ў рамках канферэнцыі ў беларускіх спецыялістаў будзе магчымасць абмяняцца прафесійным досведам з вядучымі замежнымі экспертамі.

«Гатовасць абмяркоўваць праблему любых формаў гвалту ў дачыненні да дзяцей кажа пра ўзровень развіцця грамадзянскай супольнасці. У Беларусі сёння гэта гатовасць ёсць, роўна як і імкненне прымаць дзейсныя меры па выкараненні дадзенай з’явы. Для выпрацоўкі комплексу мер неабходна правядзенне прафесійнага і грамадскага абмеркавання. Таму мы прынялі рашэнне пра пачатак правядзення серыі штогадовых канферэнцый «Бяспечная Беларусь для дзяцей». Кожны год канферэнцыя будзе прысвечана якой-небудзь вузкай тэме, а першая канферэнцыя задасць тон, я спадзяюся, на некалькі гадоў прадуктыўных дыскусій», — кажа Андрэй Маханько, старшыня кіравання МГА «Разуменне».

«Ва ўсім свеце няма ніводнай краіны, якой бы не кранула праблема гвалту ў дачыненні да дзяцей, і Беларусь, нажаль, не выключэнне. Толькі аб’яднаўшы высілкі дзяржаўных структур, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і грамадства ў цэлым мы зможам абараніць беларускіх дзяцей і гарантаваць ім бяспечнае дзяцінства. Задача дадзенай канферэнцыі – спрыяць дасягненню гэтай мэты», — дадаў ён.

Удзельнікамі канферэнцыі стануць прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, якія працуюць у галіне абароны правоў і інтарэсаў дзяцей. Перад беларускімі спецыялістамі выступяць эксперты з краін Еўрапейскага Саюза, Грузіі, Расійскай Федэрацыі, ЗША з паведамленнямі пра практычны досвед барацьбы з гвалтам у дачыненні да дзяцей. Важнай складальнай канферэнцыі стануць інтэрактыўныя прэзентацыі ўдзельнікаў, якія даюць шырокія магчымасці для абмену досведам.

Папярэднічаць канферэнцыю будзе праца Інстытута для міждысцыплінарнай групы спецыялістаў. 21 красавіка 2010 года ўдзельнікі канферэнцыі змогуць наведаць адзін з чатырох паралельных спецыялізаваных трэнінгаў. У якасці выкладчыкаў Інстытута выступяць практыкуючыя спецыялісты міжнароднага ўзроўню.

Арганізатары разлічваюць, што прыняць удзел у канферэнцыі змогуць каля 150 беларускіх спецыялістаў. На дадзены момант МГА «Разуменне» вядзе рэгістрацыю ўдзельнікаў. Азнаёміцца з дадатковай інфармацыяй пра канферэнцыю і ўмовамі рэгістрацыі можна на сайце www.ponimanie.org.
 

Как вам новость?
Головоломки