У Мінску пройдзе ўсебеларуская дыктоўка

08.02.2011 11:51
Архив Редакция

У міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага ў Мінску ў зале музея Максіма Багдановіча, які знаходзіцца ў Траецкім прадмесці, пройдзе агульнабеларуская дыктоўка. Пра гэта паведамілі ў Таварыстве беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ). Пачатак мерапрыемства ў 18:00. 

Тэксты для дыктоўкі падрыхтавалі на аснове твораў беларускага паэта і публіцыста Максіма Багдановіча, 120-гадовы юбілей якога адзначаецца ў гэтым годзе, перадае «n#####n».

Як паведамляецца, у дыктоўцы могуць прыняць удзел усе ахвочыя. Самы актыўныя атрымаюць прызы.

Как вам новость?