У Мінску ўраган вырваў з каранямі сотні дрэў

18.08.2010 16:31
Архив Редакция

У Мінску ў Лошыцкім парку ўраган пашкодзіў больш за 100 дрэваў, у тым ліку, і векавых раслін. Найбольшую шкоду ад стыхіі атрымалі ліпы і пладовыя дрэвы. Навальніца пачалася позна ўначы 18 жніўня, таму ніхто з наведнікаў зоны адпачынку не пацярпеў. Тым не менш, страты Лошыцкаму парку нанесены даволі сур'ёзныя. Цяпер вядзецца ўборка тэрыторыі.

Сур’ёзныя наступствы начной навальніцы зафіксаваныя ў Мінску на вуліцы Чкалава. Тут дрэвы вырывала з каранямі. Так, пашкоджаная ўраганам ліпа ўпала на жылы дом, не разбіўшы пры гэтым ні аднаго акна. Аднак ад навальніцы пацярпелі машыны і шапікі, перадае СТВ.

Паводле сведчанняў відавочцаў, адламаная навальніцай галіна дрэва заблакавала выхад з пад’езду жылога дома. «У нас кавалак дрэва зваліўся прама на пад’езд. Людзі нават не маглі выйсці. Потым яго прыбралі», — распавёў мінчук.

Как вам новость?