У Мінску разагналі велапрабег апазіцыі: у актывіста Пармона зламана ключыца

28.05.2010 10:51
Архив Редакция

Арганізацыя "Моладзь БНФ" не змагла правесці 27 траўня ў Мінску велапрабег памяці беларускага паэта Максіма Багдановіча, які памёр 25 траўня 1917 года. У гэтым ёй перашкодзілі супрацоўнікі спецслужбаў. Чацвёра актывістаў былі затрыманы, а апазіцыянер Зміцер Пармон дастаўлены ў лякарню з пераломам ключыцы.

Як паведаміў актывіст моладзевай арганізацыі Партыі БНФ Франак Вячорка, акцыя павінна была стартаваць каля стэлы на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў. «Мы збіраліся праехаць па веладарожцы праз горад, наведаць помнік і музей Багдановіча, аднак на пад’ездзе да стэлы нас пачалі затрымоўваць супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным, якіх было чалавек дзесяць», — цытуе Франака Вячорку БелаПАН. 
Па словах актывістаў, ва ўдзельнікаў велапрабегу канфіскавалі бел-чырвона-белы сцяг, майкі, налепкі з малюнкам Багдановіча, сімволіку «Моладзі БНФ». Былі затрыманы Франак Вячорка, Зміцер Пармон, Андрэй Крачко, Антон Койпіш. Першыя двое былі збіты, пры гэтым Змітру Пармону зламалі ключыцу, і ён быў дастаўлены ў шостую клінічную лякарню.

Как вам новость?
Головоломки