У Мінску развіталіся з загінулымі выратавальнікамі

13.05.2010 17:20
Архив Редакция

У Мінску родныя, калегі і жыхары сталіцы развіталіся з выратавальнікамі, што загінулі 11 траўня падчас пажару на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі. Грамадзянская паніхіда пачалася апоўдні ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. Каля 15:00 жалобны картэж адправіўся на Усходнія (Маскоўскія) могілкі Мінска, дзе адбудуцца пахаванні. Раней паведамлялася, што загінулых пахаваюць на Кальварыйскіх могілках.

Труны з Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС выносілі пад пахавальны марш і гук пажарнай сірэны, перадае БелаПАН. Жалобны картэж складаўся больш як з дзесяці аўтобусаў, чатырох ваенных грузавікоў, а таксама мікрааўтобусаў і легкавых аўтамабіляў.
Як раней перадаваў Тэлеграф, пры тушэнні пажару загінулі чацвёра выратавальнікаў: старэйшы сяржант унутранай службы Лёсік Вадзім Афанасьевіч (1977 года нараджэння), капітан унутранай службы Лоўдар Дзмітры Яўгенавіч (1975), старшына ўнутранай службы Мухін Андрэй Аляксандравіч (1969), старэйшы сяржант унутранай службы Сысой Юры Генадзевіч (1978).
Фрунзенскае РУУС сталіцы затрымала і ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да зваршчыка і майстра заводу, па віне якіх, як мяркуе следства, здарыўся пажар на складзе прадпрыемства.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі акажа матэрыяльную дапамогу сем’ям выратавальнікаў, якія загінулі падчас тушэння пажару на тэрыторыі Мінскага заводу вылічальнай тэхнікі.

Как вам новость?
Головоломки