У Мінску рэзка вырас кошт арэнды кватэр

25.08.2010 11:57
Архив Редакция

У сталіцы арэнда кватэр перавысіла 200 даляраў на месяц. Як расказала начальніца аддзелу арэнды агенцтва нерухомасці "Твая сталіца" Вольга Дзенісевіч, у сувязі з ажыятажным попытам кошт арэнды аднапакаёвай кватэры ў Мінску цяпер перавышае 200 даляраў на месяц.

«Калі ў пачатку лета ў спальных раёнах горада знайсці кватэру за 200 даляраў было нескладана, то цяпер кошты сталі вышэй — 230 даляраў», — распавяла спецыялістка, перадае БелаПАН. Пакой у Мінску цяпер можна арандаваць за 80-100 даляраў на месяц.

Асаблівасцю гэтага года з’яўляецца больш высокі попыт на арэнду ў параўнанні з мінулым, і звязана гэта з тым, што эканамічны крызіс пайшоў на спад, сказала Вольга Дзенісевіч. Акрамя гэтага, на ўзрослы попыт ўплываюць маладыя, іншагароднія і замежныя спецыялісты, якія прыехалі працаваць у сталіцу па кантракце.

Спецыялістка таксама адзначыла, што «калі курс даляра будзе стабільным, то пасля верасня-кастрычніка кошт арэнды трохі знізіцца».

Как вам новость?
Головоломки