У Мінску сёлета пачнуць будаўніцтва аквапарку

17.03.2010 14:56
Архив Редакция

У сталіцы па праспекце Пераможцаў у 2010 годзе пачнуць будаўніцтва аквапарку. "Аквапарк будзе пабудаваны з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў банка, а транспартная інфраструктура — за сродкі бюджэту горада", — распавёў выканаўца абавязкаў старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Мікалай Бутрым.

Мікалай Бутрым паведаміў, што ўзвядзенне «спартова-забаўляльнага аб’екта закладзена ў інвестыцыйнай праграме Мінска на 2010 год, дадаткі і змены ў якую ўнеслі 17 сакавіка на сесіі дэпутаты Мінгарсавета», перадае БелТА.

«У межах вылучаных аб’ёмаў асігнаванняў на капітальныя ўкладанні сродку інвестпраграмы на гэты год пераразмеркавалі на агульную суму 55,4 млрд. рублёў паміж галінамі гарадской гаспадаркі, — сказаў Мікалай Бутрым. — У сувязі з гэтым былі ўдакладнены аб’ёмы капітальных укладанняў у разрэзе галін».

Напрыклад, капітальныя ўкладанні ў жыллёвае будаўніцтва павялічылі на 5,3 млрд. рублёў, дадатковыя два мільярды накіруюць на развіццё сферы аховы здароўя. Па некаторых пазіцыях праграмы асігнавання скараціліся, паведаміў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Мікалай Бутрым праінфармаваў таксама пра тое, што ў праграму ўключылі новыя аб’екты для будаўніцтва. «Паводле занесеных змен і дадаткаў інвестпраграмы ў цяперашнім годзе ў Мінску пачнецца праектаванне футбольнага стадыёна на 40-45 тыс. гледачоў і шматфункцыянальнага спартовага комплексу па праспекце Машэрава», — сказаў выканаўца абавязкаў старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый.

«Акрамя таго, па даручэнні кіраўніка дзяржавы, дадзенаму пры наведванні прадпрыемства «Светоприбор», у інвестпраграму ўключылі будаўніцтва інтэрната кватэрнага тыпу на 80 ложка-месцаў для інвалідаў па зроку», — паведаміў Мікалай Бутрым, дадаўшы пры гэтым, што дакументам таксама прадугледжваецца ўзвядзенне ў Мінску не менш за 20 часовых аўтастаянак, якія ахоўваюцца.

Как вам новость?