У Мінску школьніца звалілася ў праём паміж вагонамі метро

28.05.2010 10:46
Архив Редакция

Дзесяцігадовая мінская школьніца сутыкнулася на пероне метро з 21-гадовым мінчуком і звалілася ў прастору паміж вагонамі цягніка, што стаяў на станцыі. Інцыдэнт адбыўся 27 траўня ў 16:38 на станцыі метро "Няміга".

Як распавялі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у здарэнні пацярпела вучаніца чацвёртага класа адной са сталічных гімназій, перадае БелаПАН.
Шпіталізацыя дзяўчынцы не спатрэбілася, медыцынскую дапамогу пацярпелай аказалі на месцы.

Как вам новость?
Головоломки