У Мінску сярэдняя дапамога па беспрацоўі складае каля 22 даляраў

28.02.2011 15:26
Архив Редакция

У Мінску сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў студзені гэтага года склаў 68,2 тыс. рублёў (або каля 22,5 даляра). У снежні мінулага года сярэдні памер дапамогі складаў 60,1 тыс. рублёў. Акрамя таго, як паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 лютага 2011 года склаў 0,3% эканамічна актыўнага насельніцтва.

За студзень гэты паказчык не змяніўся. На 1 лютага ў службах занятасці было зарэгістравана 3,34 тыс. беспрацоўных, перадае БелаПАН.

У студзені па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася больш за 1,36 тыс. чалавек. На пастаянную альбо часовую працу працаўладкавана 674 чалавекі. З іх 565 беспрацоўных атрымалі пастаянную працу.

Найбольш запатрабаваныя ў Мінску кіроўцы аўтамабіляў

Па дадзеных камітэту па працы, на часовую працу ў вольны ад вучобы час у студзені пры садзейнічанні службы занятасці студэнты і школьнікі не працаўладкоўвацца. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі было накіравана 135 беспрацоўных. У грамадскіх работах узялі ўдзел 235 чалавек, у тым ліку 207 беспрацоўных.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах Мінску на 1 лютага склала 19,7 тыс., у тым ліку для працоўных — 14,75 тыс.

Па дадзеных камітэту на 1 студзеня гэтага года, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з’яўляюцца кіроўцы аўтамабіляў (810 вакансій), слесары — электраслесары (1,42 тыс.), грузчыкі (202), прыбіральшчыкі (657), медсёстры (601), лекары ( 432), машыністы (316), маляры (430), бетоншчыкі (355), муляры (438), кандуктары (711), прадаўцы (543), інжынеры (470) і іншыя.

Как вам новость?