У Мінску сярэдняя зарплата ў красавіку склала 474 даляры

25.05.2010 15:27
Архив Редакция

У сталіцы сярэдняя намінальная налічаная зарплата за красавік склала 1,42 млн. рублёў (ці каля 474 даляраў). Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Анатоль Ражанец.

«Сумеснай пастановай мінэканомікі, мінфіна і мінпрацы і сацыяльнай абароны Мінску ўсталяваны паквартальныя паказчыкі па росце заработнай платы. Рашэннем гарвыканкама вызначаны графікі паэтапнага росту заработнай платы на 2010 год у арганізацыях камунальнай формы ўласнасці. Акрамя таго, распрацавана адпаведная стратэгія», — расказаў Анатоль Ражанец, перадае агенцтва «Минск-Новости».
Па словах старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, асноўныя кірункі стратэгіі — павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, тавараў, прац, паслуг, а таксама прадукцыйнасці працы. «Стратэгія ўключае ў сабе таксама ўдасканаленне нормаў працы, накіраванае перадусім на зніжэнне працаёмістасці выкананых прац і эканоміі сродкаў на аплату працы, на павышэнне рэнтабельнасці выраблянай прадукцыі; выкананне захадаў па скарачэнні матэрыяльных і іншых выдаткаў на вытворчасць прадукцыі», — адзначыў Анатоль Ражанец.
Пры гэтым, як распавёў чыноўнік, эканамічны эфект у выніку правядзення мерапрыемстваў па скарачэнні выдаткаў, а таксама аптымізацыі колькасці персанала за першы квартал цяперашняга года склаў 9,2 млрд. рублёў (ці 3,07 млн. даляраў), а да канца года яго планаваная велічыня дасягне 132 млрд. рублёў (ці 44 млн. даляраў). 
У адпаведнасці з дынамікай росту, якая склалася на сёння, ўзровень зарплаты ў Мінску за першае паўгоддзе будзе 1,464 млн. рублёў (ці каля 488 даляраў), расказаў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Как вам новость?
Головоломки