У Мінску становіцца менш хатніх сабак

20.07.2010 12:09
Архив Редакция

Уладальнікаў сабак у Мінску становіцца ўсё меней. На першага ліпеня ў дамах, якія знаходзяцца на тэхнічным абслугоўванні ЖРЭА раёнаў, зарэгістравана 11,8 тыс. сабак. У 2009 годзе іх было 12,7 тыс., а ў 2004 годзе — каля 17 тыс.

Пра гэта паведаміла спецыялістка аддзелу добраўпарадкавання, санітарнага стану і працы з насельніцтвам дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Раіса Кузняцова, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Спецыялістка таксама заявіла, што большасць новых уладальнікаў рэгіструюць сваіх выхаванцаў ў жыллёвых службах своечасова.

Как вам новость?
Головоломки