У Мінску судзяць адразу пецярых экс-кандыдатаў у прэзідэнты

11.05.2011 11:11
Архив Редакция

У судзе Ленінскага раёна Мінску 11 траўня пачынаецца працэс над былымі кандыдатамі ў прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам, абвінавачанымі у арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Такім чынам, 11 траўня перад судом паўстануць ўсе пяць экс-кандыдатаў, якія праходзяць абвінавачанымі па "справе 19 снежня".

У рамках аднаго працэсу з Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам судзяць «найбольш актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў» 19 снежня — Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка, Арцёма Грыбкова і Аляксандра Класкоўскага. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках, а Аляксандра Класкоўскага, акрамя гэтага, у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і ў самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы (арт. 382 КК).

Справа іншага экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава разам з удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня Іллём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Уладзімірам Яроменкам працягваюць разглядаць у судзе Партызанскага раёна Мінску. Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.

У судзе Фрунзенскага раёна таксама судзяць былых кандыдатаў у прэзідэнты — Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага. Разам з імі па справе праходзяць таксама члены іх выбарчых штабоў — Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Фядута, Анастасія Палажанка і Сяргей Вазняк. Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле, арганізацыі і падрыхтоўцы «дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Сяргея Вазняка апроч гэтага таксама абвінавачваюць у дачы «заведама ілжывых паказанняў» (ч. 1 арт. 401 КК).

У судзе Маскоўскага раёна горада слухаецца справа яшчэ шасці фігурантаў «справы 19 снежня», абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках — Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Яўгена Сакрэта, Андрэя Федаркевіч, Уладзіміра Лобана і Віталя Мацукевіч.

Акрамя таго 11 траўня ў судзе Заводскага раёна Мінску пачынаецца яшчэ адзін судовых працэс па «справе 19 снежня». Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп, кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец і кіраўнік штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў паўстануць перад судом за ўдзел, арганізацыю і падрыхтоўку «дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Как вам новость?
Головоломки