У Мінску траціна кандыдатаў у дэпутаты — моладзь

16.04.2010 11:01
Архив Редакция

У кіраванні арганізацыйна-кадравай працы Мінгарвыканкама паведамілі пра тое, што ў Мінску маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў склалі 35% ад агульнага ліку зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. "Таксама ў цяперашняй выбарчай кампаніі ў сталіцы створана 57 акруг па выбарах у Мінгарсавет, што на дзве акругі больш, чым у папярэднюю выбарчую кампанію", — распавялі ў мэрыі.

У Мінгарвыканкаме адзначылі, што стварэнне новых акруг звязана з будаўніцтвам у сталіцы новых жылых мікрараёнаў. «Па адной новай акрузе створана ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах. На адно месца ў гарсавет прэтэндуюць 3,9 кандыдаты», — паінфармавалі ў мэрыі.

«Усяго ў Мінску зарэгістравалі 221 кандыдата ў дэпутаты гарадскога савету. З ліку прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат 16,4% — у жаночага прадстаўніцтва. У гарсавет балатуюцца і дэпутаты дзейснага склікання: іх 6,8% ад агульнага ліку зарэгістраваных кандыдатаў», — паведамілі ў Мінгарвыканкаме, перадае БелТА.

«З ліку палітычных партый найвялікшую актыўнасць выявіла Ліберальна-дэмакратычная партыя, з ліку якой зарэгістравалі 43 чалавека, — распавялі ў мэрыі. — Агітацыйная кампанія ў Мінску праходзіць спакойна і без парушэнняў выбарчага заканадаўства».

У Мінгарвыканкаме паінфармавалі, што кандыдаты «ўжо сустракаюцца з выбаршчыкамі ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства». «Ім прадстаўлена права на бясплатны выступ у эфіры радыёстанцыі «Сталіца», — рэзюмавалі ў мэрыі, нагадаўшы, што выбары ў мясцовыя саветы пройдуць у краіне 25 красавіка, а датэрміновае галасаванне пачнецца ўжо 20 красавіка.

Как вам новость?
Головоломки