У Мінску тром супрацоўнікам ДАІ прысудзілі тэрміны за крадзяжы

13.07.2010 12:28
Архив Редакция

Суд Фрунзенскага раёна сталіцы 12 ліпеня асудзіў трох супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі Мінску на пазбаўленне волі ад 2,5 да 3 гадоў з адтэрміноўкай выканання пакарання за крадзеж і перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Суд прызнаў капітана, старшага лейтэнанта і старшага прапаршчыка вінаватымі па ч. 2 арт. 210, арт. 425 і арт. 426 КК Беларусі.

Як расказалі ў пракуратуры Фрунзенскага раёна Мінску, гэтыя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі прымалі грашовыя сродкі ад кіроўцаў, аўтамабілі якіх былі эвакуяваны на спецыяльную ахоўную стаянку. Грошы мусілі былі паступаць на спецыяльны рахунак у банку. Аднак інспектары прысвойвалі іх.

Прысуд суду пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны цягам 10 дзён.

Акрамя таго, як паведамілі ў праваахоўных органах, у Гомелі супрацоўнікі ГУУБ МУС затрымалі інспектара дарожна-патрульнай службы ДАІ. Інспектара падазраюць у тым, што за непрыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці ён атрымаў 40 літраў дызельнага паліва, перадае БелТА.

Пракуратура Чыгуначнага раёна Гомелю ўзбудзіла па дадзеным факце крымінальную справу па ч.1 арт.430 «Атрыманне хабару» КК Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки