У Мінску у басейнах выявілі вірусы

28.04.2010 13:52
Архив Редакция

Спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі міністэрства аховы здароўя Беларусі выявілі вірусы ў 15% пробаў вады з плавальных басейнаў сталіцы. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзелу экалогіі вірусных інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі міністэрства аховы здароўя Тамара Амвросьева 27 красавіка на Міжнародным моладзевым форуме «Свет водных тэхналогій» у Мінску.

Па словах спецыяліста, сярод выяўленых вірусаў дамінантнымі з’яўляюцца энтэравірусы, якія з’яўляюцца ўзбуджальнікамі вострых кішэчных і рэспіраторных інфекцый, а таксама энцэфаліту, менінгіту, міякардыту, перадае БелТА.

«У пробах таксама былі выяўлены ротавірусы,- адзначыла Тамара Амвросьева. — Адзінкава былі выяўлены адэнавірусы і вірус гепатыту А (апошні — у дзіцячым басейне). Узровень забруджвання вады басейну быў у 1,5-2 разы вышэйшы у ягонай чашы, чым на ўваходзе».

Па словах Тамары Амвросьевай, найбольшая колькасць станоўчых пробаў была выяўлена ўзімку, у студзені-лютым. «Гэта лагічна і звязана з больш частым наведваннем басейнаў у той час, калі купацца няма дзе. На басейны выпадае вялікая нагрузка», — падкрэсліла спецыяліст.

У цэлым, як паведаміла прадстаўніца міністэрства, вынікі даследавання сведчаць, што ў Беларусі, як і ў іншых краінах, існуе рэальная праблема забеспячэння эпідэмічнай бяспекі вады ў плавальных басейнах. «Вада ў басейнах з’яўляецца слабой у плане магчымага забруджвання віруснымі агентамі. На жаль, ужываныя спосабы ачысткі і абеззаражвання не заўсёды эфектыўныя», — сказала Тамара Амвросьева.

Как вам новость?
Головоломки