У Мінску валацужных жывёлаў хочуць лавіць кругласуткава

30.09.2010 15:56
Архив Редакция

У Мінску неабходна ўзмацніць адлоў валацужных жывёл. Пра гэта 30 верасня на пасяджэнні Мінгарвыканкама заявіў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Анатоль Даўгалівец. "У Мінску ГП "Фаўна горада" неабходна арганізаваць кругласуткавы адлоў безнаглядных жывёл, перавозку і размяшчэнне іх у гадавальніку часовага ўтрымання", — адзначыў чыноўнік.

Пасяджэнне было прысвечана рэалізацыі мерапрыемстваў па абароне насельніцтва і тэрыторыяў горада ад надзвычайных сітуацый, перадае БелТА.

У дадзены момант брыгады па адлове безнаглядных жывёл ГП «Фаўна горада» працуюць у дзве змены — з 7.30 да 14.30 і з 12.00 да 19.00. Кожны месяц у Мінску вылоўліваюць 200-250 сабак і 400-450 котак.

Как вам новость?
Головоломки