У Мінску ўвесь красавік будзе ісці генеральная ўборка горада

17.03.2010 11:00
Архив Редакция

У Мінску з 1 па 30 красавіка будзе ісці генеральная ўборка і добраўпарадкаванне горада. Пра гэта паведамілі ў аддзеле гарадской гаспадаркі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. "Падчас такой працоўнай акцыі будзе наведзены парадак у дварах, на вуліцах, у скверах, парках, зонах адпачынку і іншых аб'ектах сацыяльна-побытавага і культурнага прызначэння", — распавялі ў Мінгарвыканкаме.

«Адміністрацыі раёнаў горада ўжо распрацавалі планы прыбіральных мерапрыемстваў. Асноўную нагрузку па рамонце дарог, ачыстцы вуліц, вывазу смецця, пасадцы дрэў і хмызнякоў традыцыйна бяруць на сябе гарадскія камунальныя службы», — паведамілі ў мэрыі.

Аднак у Мінгарвыканкаме падкрэслілі, што генеральная ўборка горада патрабуе «і дапамогі з боку прадпрыемстваў і жыхароў сталіцы».  Па словах прадстаўнікоў мэрыі, плануецца, што каля траціны аб’ёму прац па пасадцы хмызнякоў выканаюць працоўныя калектывы сталічных арганізацый.

У Мінгарвыканкаме таксама спадзяюцца, што гараджане «не застануцца ўбаку і навядуць парадак на сваёй тэрыторыі, прыбяруць балконы і пад’езды». «Адзнаку працоўнаму парыву службаў горада, прадпрыемстваў і арганізацый мы паставім у канцы красавіка падчас аб’езду тэрыторыі сталіцы», — распавялі ў мэрыі, нагадаўшы пры гэтым, што месячнік добраўпарадкавання Мінска праходзіць два разы на год (увесну і ўвосень) ужо больш за дзесяць гадоў.

Как вам новость?
Головоломки