У Мінску выкралі некалькіх анархістаў

06.09.2010 09:22
Архив Редакция

3 верасня 2010 года са сваіх кватэраў былі выкрадзены 6 актывістаў анархісцкага руху ў Беларусі. Пра гэта паведамляюць знаёмыя зніклых. Па іх словах, «раніцай невядомыя ў міліцэйскай форме забралі ўсіх, хто знаходзіўся ў кватэры». У той жа час, супрацоўнікі мінскай міліцыі адмаўляюць сваю датычнасць да знікненьня моладзевых актывістаў, заявілі анархісты.

Як заявілі знаёмыя затрыманых, іх тэлефоны не адказваюць, атрымаць якую-небудзь праўдзівую інфармацыю не ўяўляецца магчымым. «Па некаторых дадзеных усе актывісты знаходзяцца на Акрэсціна (у следчым ізалятары на вуліцы Акрэсціна — Тэлеграф), і іх дапытваюць пра падзеі, якія адбыліся 30 жніўня (напад на расійскую амбасаду). І мяркуючы па ўсім збіраюцца трымаць як мінімум 3 дні», — перадае сайт Індымедыя Беларусь.

«Нам відавочна, што спускавым кручком рэпрэсіяў стаўся інцыдэнт каля расійскай амбасады ў Мінску, які адбыўся 30 жніўня. Прэс-рэліз, які з’явіўся праз два дні, быў выкладзены невядомай ананімнай групы анархістаў, што заявілі аб сваёй адказнасці за напад, даў спецслужбам зручную нагоду для правядзення акцыі запалохвання», — заяўляюць анархісты.

Як раней паведамляў Тэлеграф, увечары 30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску 2 бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, адна бутэлька трапіла ў прыпаркаваны на тэрыторыі пасольства аўтамабіль, ахова амбасады справілася з пажарам самастойна.

2 жніўня з’явілася заява, у якой адказнасць за нядаўні інцыдэнт на тэрыторыі расійскай амбасады ў Мінску ўзяла на сябе анархісцкая групоўка пад назвай «Сябры Свабоды». Як гаворыцца ў заяве, інцыдэнт ля амбасады быў акцыяй пратэсту супраць арыштаў у дачыненні да актывістаў, якія выйшлі на абарону Хімкінскага лесу ў Маскве.

Как вам новость?
Головоломки