У Мінску выкрылі забойства пенсіянерак 18-гадовай даўніны

04.01.2011 15:50
Архив Редакция

Супрацоўнікі следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі раскрылі падвойнае забойства, здзейсненае ў Мінску 18 гадоў таму. Тады забойства двух пенсіянерак па гарачых слядах раскрыць не ўдалося, аднак следчыя мерапрыемствы не спыняліся.

Як распавялі ў Генпракуратуры, само злачынства было здзейснена 6 сакавіка 1992 года ў адной з мінскіх кватэр у доме на праспекце Незалежнасці. Злачынец не толькі забіў дзвюх пенсіянерак, але і выкраў з іх кватэры залатыя ўпрыгажэнні і маёмасць на буйную суму.

У лістападзе 2010 года па падазрэнні ў дадзеным забойстве следчыя Генпракуратуры затрымалі мінчука, раней чатыры разы судзімага, у тым ліку і за ўчыненне забойства. У цяперашні час мужчыну прад’явілі абвінавачанне ў разбоі, забойстве з карыслівасці, з асобай жорсткасцю, з мэтай схаваць іншае злачынства, а таксама ў замаху на наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне маёмасці шляхам падпалу або іншым агульнанебяспечным спосабам з прычыненнем буйной шкоды і цяжкіх наступстваў. 29 снежня 2010 года справу накіравалі на разгляд па падсуднасці ў Мінскі гарадскі суд.

Как вам новость?
Головоломки