У Мінску ў выніку сутыкнення тралейбусаў пацярпела пасажырка

13.05.2011 11:08
Архив Редакция

У Мінску на вуліцы Арлоўскай сутыкнуліся два тралейбусы: на прыпынку "Кіеўскі сквер" тралейбус маршруту № 33 урэзаўся ў тралейбус маршруту № 28, які стаяў перад ім. Старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінску Настасся Цыбіна паведаміла, што пасля праверкі высветлілася, што ў аднаго з тралейбусаў была няспраўная тармазная сістэма.

У выніку ДТЗ абодва тралейбусы атрымалі пашкоджанні. Акрамя таго, пры сутыкненні пацярпела адна з пасажырак тралейбуса. Жанчыну з траўмай галавы даставілі ў 9-ю клінічную лякарню горада, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Пасля здарэння ў тралейбусным парку № 5 спецыялісты-дыягносты праверылі тэхнічны стан тралейбуса маршруту № 33. Па факце ДТЗ супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць праверку.

Как вам новость?
Головоломки