У Мінску выпаў першы снег

22.10.2010 10:45
Архив Редакция

Сёння, 22 кастрычніка, у Мінску выпаў першы снег. У першай палове дня сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне на большай частцы тэрыторыі Беларусі. У Мінску і Мінскай вобласці на працягу ўсяго дня чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў на секунду.

Як паведамілі ў Рэспубліканскім Гідраметцэнтр, падобнае надвор’е абумоўлена атмасфернымі франтамі, якія прыйшлі з Заходняй Еўропы. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у бліжэйшыя два дні сінаптычная сітуацыя ў Беларусі істотна не зменіцца, захаваецца няўстойлівае прахалоднае надвор’е.

Так, у пятніцу, 22 кастрычніка, чакаецца воблачна з праясненнямі. Часам будзе ісці дождж і мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы -3..2°С, днём ад 2°С па поўначы да 9°С па поўдні краіны.

У суботу, 23 кастрычніка, таксама чакаюцца кароткачасовыя ападкі: ноччу ў асноўным мокры снег, днём — дождж. Ноччу і раніцай у паўночна-заходніх раёнах краіны на дарогах будзе слабы галалёд. Па паўночным усходзе Беларусі захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы каля 0°С, днём ад 2°С па поўначы да 10°С па паўднёва-захад.

Толькі ў нядзелю, 24 кастрычніка, дажджы спыняцца. Як растлумачылі ў Белгідраметэацэнтры, рост атмасфернага ціску адцісне шчыльныя аблокі за межы Беларусі, таму толькі ноччу месцамі па Віцебскай вобласці пройдзе невялікі дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Тэмпература паветра ўначы -3..2°С, днём 5..10°С, па паўднёвым захадзе да 12°С.

Как вам новость?