У Мінску выпеклі самую вялікую ў свеце шарлотку

22.09.2010 12:03
Архив Редакция

У Мінску на конкурсе "Прадукт года-2010" падрыхтавалі вялізны яблычны пірог. Вага стравы — 60 кілаграмаў, а плошча — шэсць квадратных метраў. Гэтая шарлотка прэтэндуе на званне самай вялікай у свеце. Рэкорд засведчыў прадстаўнік Кнігі рэкордаў Расіі, СНД і краін Балтыі "Дзіва" ў Беларусі Аляксандр Калінін.

На выраб пірага было выдаткавана 25 кілаграмаў мукі, 85 кілаграмаў яблыкаў, 25 кілаграмаў цукру і 350 яек. Кулінары выпякалі шарлотку вялікімі пластамі, якія затым злучалі. Усе наведнікі конкурсу «Прадукт года-2010» мелі магчымасць паспрабаваць самы вялікі яблычны пірог ў свеце, паведамляе «Народная газета».

«Традыцыйна яблыкі ўваходзяць у склад мноства страў. А асабліва шмат іх выкарыстоўваюць цяпер, восенню, у самую пару смачных пладоў. Яны добрыя як самі па сабе, так і ў складзе розных страваў. Таму шарлотка з’яўляецца любімым народным пірагом», — распавяла адна з арганізатараў гэтага шоў Ніка Каракоўская.

Как вам новость?
Головоломки