У Мінску вытворчасць прамысловай прадукцыі павялічылася на 13,3%

14.12.2010 15:25
Архив Редакция

У Мінску ў студзені-лістападзе гэтага года аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі сталічных прадпрыемстваў павялічыўся на 13,3% у супастаўных коштах у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года пры гадавым прагнозе росту на 14,5-16,5%. Пра гэта сведчаць дадзеныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінску.

На 14% павялічыўся аб’ём вытворчасці на прадпрыемствах, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання, на 14,1% — у юрыдычных асобаў без ведамаснага падпарадкавання. На прадпрыемствах, падпарадкаваных Мінгарвыканкаму, вытворчасць павялічылася на 6,6%, перадае БелаПАН.

Выпуск спажывецкіх тавараў у студзені-лістападзе гэтага года вырас на 9,2%, у тым ліку на прадпрыемствах, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання, — на 8,4%, у юрыдычных асобаў без ведамаснага падпарадкавання — на 10,7%. У прадпрыемстваў, падпарадкаваных Мінгарвыканкаму, гэты паказчык павялічыўся на 9,9%. Прагнозам на 2010 год прадугледжаны рост вытворчасці спажывецкіх тавараў у цэлым па Мінску на 14,5-15,5%.
 
Інвестыцыі ў асноўны капітал за дзесяць месяцаў на прадпрыемствах, падведамасных Мінгарвыканкаму, выраслі на 3,8% (гадавы прагноз росту — 25%), без ведамаснага падпарадкавання павялічыліся на 32,2% (прагноз на год — павелічэнне на 38%).

Как вам новость?
Головоломки