У Мінску хлопец скончыў жыццё самагубствам скочыўшы з дзявятага паверху

09.06.2010 17:41
Архив

У Мінску малады чалавек скончыў жыццё самагубствам выкінуўшыся з дзявятага паверху жылога дома. Пра гэта паведаміў старэйшы памочнік пракурора сталіцы па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

У пракуратуры адзначылі, што мінчук, што скончыў жыццё самагубствам, быў 1992 года нараджэння і раней ужо спрабаваў растацца з жыццём, перадае БелТА.

Малады чалавек шмат часу праводзіў у інтэрнэце і захапляўся камп’ютарнымі гульнямі. Апошнім часам ён перапісваўся праз інтэрнэт з дзяўчынай. Напярэдадні самагубства юнак з ёй пасварыўся, расказалі ў пракуратуры Мінску.