У Мінску хочуць правесці гей-парад

05.04.2010 16:58
Архив Редакция

Прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў Беларусі і Расіі хочуць 15 траўня правесці ў беларускай сталіцы гей-парад. Як распавёў адзін з прадстаўнікоў аргкамітэта мерапрыемства, арганізатары неўзабаве пададуць заяўку ў Мінгарвыканкам, а сам гей-парад плануецца правесці ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.

«Дадзенай вулічнай акцыяй мы хочам звярнуць увагу на неабходнасць выканання правоў геяў і лесбіянак, заклікаць да талерантнага стаўлення да людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі», — цытуе РІА «Новости» словы сваёй крыніцы.

Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што ўлады Мінска дазволяць правядзенне гей-параду, адзначыў прадстаўнік аргкамітэта. «Дазволіўшы наша мерапрыемства, Мінгарвыканкам выявіць менш кансерватызму і няцерпнасці за маскоўскія ўлады, якія яшчэ ні разу не дазволілі правесці гей-парад», — сказала крыніца.

Аднак прадстаўнік аргкамітэта мерапрыемства не ўдакладніў, колькі чалавек з Беларусі і Расіі прыме ўдзел у гей-парадзе.

Как вам новость?
Головоломки