У Мінску хочуць стварыць "падушку бяспекі" для прадпрымальніцтва

11.04.2011 12:53
Архив Редакция

Намеснік старшыні камітэту эканомікі Мінгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі паведаміў, што ў Мінску ў 2011 годзе маюць намер стварыць гарантыйны фонд падтрымкі малога прадпрымальніцтва, які стане своеасаблівай "падушкай бяспекі". Дзякуючы яму, банкі ў выпадку неплацежаздольнасці прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу змогуць кампенсаваць сродкі, выдзеленыя пад рэалізацыю інвестпраектаў.

«Малы і сярэдні бізнэс часта не можа карыстацца крэдытамі, таму што для гэтага не хапае залогавага забеспячэння. Але сусветны вопыт сведчыць, што цалкам эфектыўна можна дапамагаць прадпрыемствам, якія маюць 30% залогавага забеспячэння пад суму запрошанага крэдыту. Падобныя фонды даюць гарантыі банкам, што у выпадку незвароту крэдыту яны заплоцяць за суб’ект прадпрымальніцтва. Гэта распаўсюджаная практыка, якая дазваляе бізнэсу развівацца па прыярытэтных напрамках паскоранымі тэмпамі», — адзначыў чыноўнік, перадае агенцтва «Мінск-навіны».

Аляксандр Каліноўскі распавёў, што на гэтыя мэты ў мінскім гарадскім бюджэце ўжо зарэзервавалі два мільярда рублёў (650 тыс. даляраў), а таксама вядзецца пошук міжнароднай арганізацыі, якая мае досвед падобнай дзейнасці. «Нам неабходна кансультацыйная і тэхнічная дапамога, куратарства на працягу паўгода або года, каб пачаць гэтую працу і паспяхова развіваць яе», — заявіў чыноўнік.

Как вам новость?
Головоломки