У Мінску з 10 траўня пачынаецца адключэнне гарачай вады

10.05.2011 09:46
Архив Редакция

У жылым сектары Мінску з 10 траўня пачнецца паэтапнае адключэнне гарачага водазабеспячэння для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да працы ў зімовых умовах. Пра гэта паведамілі ў РУП "Мінскэнерга". Першымі пад адключэнне патрапяць жыхары вуліц Казінца, Каржанеўскага, Ангарскай, Сацыялістычнай, Баграціёна, Сталетава, Філімонава — усяго больш за 30 вуліц.

«У час выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправода. Пры выяўленні цечы вады або выпарэння з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту неабходна тэрмінова паведаміць дыспетчару УП «Мінсккамунцепласетка» па тэлефоне 267-88-88, ці ў бліжэйшыя КУП «ЖЭУ», — распавялі ў РУП «Мінскэнерга».

Як распавялі на прадпрыемстве, час спынення падачы гарачай вады максімальна скароцяць. У выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых працаў, адключэнне вады не будзе перавышаць 14 сутак.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, наступныя этапы адключэння запланаваны на 11, 12 і 19 траўня.

З поўным графікам адключэння гарачай вады ў траўні (з нумарамі дамоў) можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама.

Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў пасля правядзення прафілактычных рамонтных прац можна атрымаць у адпаведных КУП «ЖЭУ».

Как вам новость?