У Мінску з пятага паверху паркінга ўпаў аўтамабіль — фота

05.05.2011 16:51
Архив Редакция

У Мінску днём 5 траўня з паркінга на вуліцы Куйбышава зваліўся, праламаўшы агароджу, аўтамабіль Mercedes ML Brabus. Машына ўпала проста на брыль будынка. Пацярпела дзяўчына, якая знаходзілася за рулём машыны.

Пацярпелую дзяўчыну да прыбыцця ратавальнікаў дасталі з салона пакарабачанага Mercedes супрацоўнікі паркінга. З папярэднім дыягназам «пералом сківіцы і чэрапна-мазгавая траўма» яна была дастаўлена ў лякарню хуткай дапамогі, піша Onliner.by.

Па словах супрацоўнікаў ДАІ, дзяўчына магла не справіцца з кіраваннем аўтамабіля. Таксама ёсць здагадкі, што дзяўчына пераблытала педалі.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС і ДАІ. Па словах інспектараў, гэты выпадак будзе афармляцца як ДТЗ.
мерседес2.jpgмерседес3.jpgмерседес4.jpgмерседес5.jpgмерседес6.jpg

Как вам новость?
Головоломки