У Мінску за несвоечасовы заробак аштрафавалі 67 працадаўцаў

31.01.2011 12:01
Архив Редакция

Паводле інфармацыі мінскага ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у 2010 годзе ў Мінску за несвоечасовую выплату заработнай платы да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя 67 працадаўцаў. Агульная сума штрафаў службовым асобам (у асноўным, кіраўнікам арганізацый) склала больш за 34 млн. рублёў.

Акрамя гэтага, у 2010 годзе за несвоечасовую выдачу заробку да адміністрацыйнай адказнасці таксама прыцягнулі тры юрыдычныя асобы. У іх дачыненні дзяржорганы ўжылі штрафныя санкцыі больш чым на 1,5 млн. рублёў, перадае БелаПАН.

У 2010 годзе часцей за ўсё грамадзяне звярталіся ў дзяржінспекцыі працы па пытаннях выканання заканадаўства аб працы — 80% ад агульнай колькасці зваротаў. Па патрабаванні інспектараў, у выніку праверак у карысць работнікаў спагнана каля 70 млн. рублёў.

Усяго за год інспектары выдалі 77 загадаў аб выпраўленні парушэнняў, штрафы на суму больш за 42 млн. рублёў выпісалі 87 службовым асобам, а таксама на 26 млн. рублёў 28 юрыдычным асобам.

Как вам новость?