У Мінску за пяць месяцаў за распіванне алкаголю аштрафавалі 12,5 тыс. чалавек

21.06.2011 16:28
Архив Редакция

У Мінску за студзень-травень 2010 года за распіццё алкагольных напояў у скверах, парках, іншых грамадскіх месцах аштрафавалі больш за 12,5 тыс. грамадзян. Па колькасці складзеных пратаколаў лідзіруюць Першамайскі і Фрунзенскі раёны, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.

У гэтых раёнах міліцыянты злавілі на месцы правапарушэння больш за 3 і каля 2,5 тыс. чалавек адпаведна. Менш за ўсё парушальнікаў было ў Партызанскім раёне, перадае ІА «Мінск-Навіны».
 
Згодна з артыкулам 17.3 КаАП Беларусі за распіццё алкагольных напояў або з’яўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах пагражае штраф у памеры да васьмі базавых велічынь, за паўторнае на працягу аднаго года здзяйсненне падобных парушэнняў — штраф у памеры да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Как вам новость?
Головоломки