У Мінску загадчыца ўладкоўвала дзяцей у дзіцячыя садкі за 500 даляраў

12.08.2010 12:37
Архив Редакция

Крымінальная справа па ч. 1 арт. 430 КК Беларусі (атрыманне хабару) узбуджаная ў дачыненні да загадчыцы дзіцячым садам-яслямі ў Савецкім раёне Мінску. 39-гадовая жанчына падазраецца ў тым, што ў ліпені 2010 года атрымала ад мінчанкі хабар у памеры 500 даляраў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб залічэнні дзіцяці апошняй у садок, паведамілі ў праваахоўных органах.

Крымінальная справа ўзбуджаная ў Савецкім РУУС па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, перадае БелаПАН.

Как вам новость?
Головоломки