У Мінску затрымалі чарговага педафіла

22.11.2010 17:06
Архив

Мінская міліцыя арыштавала 44-гадовага мужчыну, якога падазраюць у распусных дзеяннях у дачыненні да непаўналетняга жыхара сталіцы. Затрыманы, які нідзе пастаянна не працаваў, цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары, паведаміла прэс-афіцэрка Цэнтральнага РУУС Мінску Кацярына Лісоўская.

Пракуратура Цэнтральнага раёна ўзбудзіла ў дачыненні да затрыманага справу па арт.168 «Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту» КК Беларусі, што прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі, перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, за дзесяць месяцаў 2010 года ў Беларусі было згвалтавана 32 дзіцяці, 15 дзяцей сталіся ахвярамі распусных дзеянняў. Сем дзяўчат прызнаныя ахвярамі правапарушальнікаў, якія стварылі ўмовы для занятку прастытуцыяй, чатыры непаўналетнія былі ўцягнутыя ў занятак прастытуцыяй, трое сталіся ахвярамі гандлю людзьмі. Дзевяць дзяцей, у тым ліку ад 7 да 14 гадоў, былі ўцягнутыя ў распаўсюд парнаграфіі. Трое дзяцей былі выкрадзеныя і пазбаўленыя волі.