У Мінску затрымалі двух расійскіх гандляроў рабамі

03.02.2011 13:12
Архив Редакция

Галоўнае ўпраўленне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю МУС Беларусі правяло ў Мінску аперацыю па затрыманні двух жыхароў Масквы, якія прыехалі ў Мінск у пошуках сэксуальных рабыняў. Па дадзеных ГУБАЗ МУС, маладыя людзі завербавалі ў Мінску трох дзяўчат і спрабавалі вывесці іх у Маскву для сэксуальнай эксплуатацыі. 

Затрыманымі апынуліся двое маладых хлопцаў (22 і 23 гады). Адзін з хлопцаў працуе мэнэджарам у кампаніі, а іншы — вучыцца ў маскоўскай акадэміі, перадае «Ежедневник».

Па дадзеным факце ў дачыненні да расійскіх грамадзян узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. арт.14 і ч.2 арт.171 КК Беларусі («замах на выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для занятку прастытуцыяй»).

Вядзецца следства.

Как вам новость?