У Мінску затрымалі фальшываманетчыка-парнографа

02.06.2010 14:39
Архив Редакция

У Мінску міліцыя затрымала 28-гадовага раней судзімага жыхара сталіцы, які займаўся падробкай купюраў Нацбанка. Падчас ператрусу на кватэры фальшываманетчыка супрацоўнікі міліцыі таксама выявілі больш за 300 кампакт-дыскаў парнаграфічнага зместу, распавялі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Мінчука затрымалі ў панядзелак, 31 траўня, непасрэдна ў момант збыту падробак. Пры даглядзе ў мужчыны міліцыянты знайшлі 11 падробленых купюраў наміналам 50 тыс. рублёў і 30 купюраў наміналам 20 тыс. рублёў.

У працэсе вобшуку па месцы жыхарства затрыманага ў кватэры па вуліцы Герасіменкі, 27, супрацоўнікі міліцыі таксама знайшлі і сканфіскавалі дзве фальшывыя купюры наміналам 10 тыс. рублёў, а таксама дзве 20-даляравы падробленыя купюры. Акрамя гэтага аператыўнікі канфіскавалі сістэмны блок кампутара, 2 прынтары, сканер, і дыскі з парнаграфічным зместам.

«У аператыўнікаў ёсць усе падставы меркаваць, што гэта была не першая партыя фальшывак. У прыватнасці ўстаноўлена, што двума тыднямі раней на сваёй аргтэхніцы мужчына вырабіў і збыў 14 купюраў наміналам 50 тыс. рублёў, 32 купюры наміналам 20 тыс. рублёў і дзве купюры наміналам 10 тыс. рублёў. Кошт фальшывак складала палову ад той агульнай сумы падробленым наміналу», — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Як лічаць супрацоўнікі УРТЭП ГУУС, затрыманы спрабаваў пашырыць сваю незаконную паліграфічную дзейнасць, аб чым гавораць канфіскаваныя падробленыя даляры, акрамя таго, ёсць падставы меркаваць, што ён і не грэбаваў вырабам падробных дакументаў, а таксама распаўсюджваннем дыскаў з порна-відэа.

Как вам новость?
Головоломки