У Мінску затрымалі групу гандляроў наркотыкамі

05.10.2010 12:06
Архив Редакция

У Мінску затрымалі групу падазраваных у збыце наркотыкаў. Паводле звестак міліцыі, два прадаўцы сталічных гандлёвых аб'ектаў у вольны ад працы час гандлявалі наркотыкамі. У дачыненні да маладых людзей Фрунзенскае РУУС узбудзіла дзве крымінальныя справы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, звязаных з незаконным распаўсюдам наркатычных сродкаў.

Інфармацыю аб групе асоб, якія займаюцца збытам наркотыкаў, аператыўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС распрацоўвалі досыць даўно. Аднак затрымаць зламыснікаў з доказамі злачынства міліцыя доўгі час не магла, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

Працяглая вышуковая аперацыя завяршылася 30 верасня. Позна ўвечары аператыўнікі пры сілавой падтрымцы байцоў палка міліцыі спецпрызначэння ГУУС затрымалі спачатку аднаго маладога чалавека, а на наступны дзень — другога. У аднаго са збытчыкаў было выяўлена і канфіскавана дзесяць грамаў метамфетаміну і тры грамы марыхуаны, у другога — каля пяці грамаў метамфетаміну. У ходзе аперацыі міліцыя затрымала яшчэ двух мінчукоў, якія набылі наркотыкі для сябе.

Как вам новость?
Головоломки