У Мінску затрымалі групу раскрадальнікаў магіл

17.02.2011 15:03
Архив Редакция

Мінскія міліцыянты затрымалі групу маладых людзей, якіх падазраюць у тым, што яны на працягу доўгага часу рабавалі магілы на гарадскіх Кальварыйскіх могілках. Затрыманых змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У цяперашні час вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Па дадзеных праваахоўных органаў Мінску, маладыя людзі часцей за ўсё кралі з магіл дарагія вазы і іншыя рытуальныя прыналежнасці, якія ўяўлялі хоць нейкую матэрыяльную каштоўнасць. Міліцыя зафіксавала некалькі падобных фактаў крадзяжоў: 15 сакавіка 2009 года, 14 красавіка, 2 траўня і 21 траўня 2010 года і 6, 9, 11 лютага 2011 года, перадае «Ежедневник».

Паводле звестак міліцыі, самаму старэйшаму з затрыманых маладых людзей толькі 19 гадоў, астатнім — ад 16 да 17 гадоў. Паводле звестак міліцыі, адзін з іх вучыцца ў машынабудаўнічым каледжы Мінску, астатнія нідзе не працуюць і не вучацца.

Між тым беларуская міліцыя не ўпершыню затрымлівае выкрадальнікаў рытуальных рэчаў з магіл. Апошняй нашумелай справай стаў крадзеж латуневых лампадок з чатырох помнікаў на магілах на гарадскіх могілках «Русіно» ў Баранавічах Берасцейскай вобласці. Дзве лампадкі былі скрадзеныя з надмагілляў беларускіх лётчыкаў-герояў Аляксандра Жураўлевіча і Аляксандра Марфіцкага. На працягу двух дзён супрацоўнікі раённай міліцыі вылічылі зламысніка, які выкраў лампадкі і здаў іх скупшчыку лому каляровых металаў у Баранавічах.

Как вам новость?
Головоломки