У Мінску затрымалі серыйных выкрадальнікаў ліфтавага абсталявання

12.03.2011 13:33
Архив Редакция

Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС Мінску затрымалі дваіх непрацуючых мясцовых жыхароў, якіх падазраюць у серыі крадзяжоў ліфтавага абсталявання з машынных аддзяленняў шахтаў ліфтаў шматпавярховых дамоў на вуліцах Бурдзейнага, Адзінцова і Цімашэнкі. У цяперашні час міліцыя ўжо ўстанавіла дачыненне затрыманых да 19 фактаў разукамплектавання ліфтавага абсталявання. Узбуджаная крымінальная справа, праводзіцца расследаванне. 

Як распавялі ў Фрунзенскім РУУС, за люты гэтага года ў міліцыю паступіла некалькі заяваў супрацоўнікаў жыллёва-эксплуатацыйнай службы аб крадзяжах ліфтавага абсталявання з шматпавярховых дамоў у мікрараёне Захад. Кожнае ліфтавае памяшканне узломвалі адным і тым жа спосабам, затым зламыснікі выкрадалі адтуль медныя шпулькі тармазной прылады ліфта і рэле часу. Па падліках экспертаў, у кожным выпадку матэрыяльная шкода ад дзеянняў злачынцаў складала ад 300 да 900 тыс. рублёў.

Між тым, у супрацоўнікаў крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС ёсць усе падставы меркаваць, што менавіта затрыманыя датычныя да здзяйснення серыі дадзеных крадзяжоў. Раней мужчыны ўжо былі асуджаныя за аналагічныя злачынствы, а пасля затрымання ў іх была знойдзена частка выкрадзенай маёмасці.

Как вам новость?