У Мінску здзейсніў аварыйную пасадку самалёт Вена-Мінск

29.11.2010 12:24
Архив Редакция

29 лістапада ў 02:39 у МНС Беларусі паступіла паведамленне пра аварыйную пасадку ў Нацыянальным аэрапорце пасажырскага самалёта маркі Fokker-100 авіякампаніі «Аўстрыйскія авіялініі», які рухаўся рэйсам «Вена-Мінск». На борце самалёта знаходзіўся 81 пасажыр і 4 члены экіпажу. У аэрапорт накіравалі 12 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, у 03:11 пасажырскі самалёт здзейсніў удалую пасадку, ніхто не пацярпеў. Па папярэдняй версіі, прычынай аварыйнай пасадкі сталася няспраўнасць сігналізацыі выпуску левай стойкі шасі, растлумачылі ў МНС.

Самалёт Fokker-100 у найбліжэйшы час вылеціць у Вену. Усе няспраўнасці ў авіялайнера ліквідаваны. «Цяпер ён рыхтуецца да выканання рэйсу, чакаецца, што з Мінску самалёт вылеціць на працягу паўгадзіны», — сказалі ў дэпартаменце па авіяцыі мінтранспарту, перадае БелТА.

Каментуючы інфармацыю аб узгаранні самалёта, якая з’явілася ў некаторых СМІ, у дэпартаменце па авіяцыі праінфармавалі, што «ніякага ўзгарання не было, службы МНС знаходзіліся ў аэрапорце, як і належыць пры аварыйных пасадках».

Как вам новость?