У Мінску ў жніўні адкрыюць два новыя экспрэсныя маршруты

26.07.2010 13:00
Архив Редакция

У пачатку жніўня ў Мінску адкрыюць два новыя экспрэсныя камерцыйныя маршруты: 1238 "Д/с "Дружная" — Брылевічы — дыскаўнтар "Евраопт" і № 1508-ТК "Д/с "Адоеўскага" — г. Заслаўе". Пра гэта паведаміў начальнік аддзела ГУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Сасіноўскі.

На права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярным спалучэнні Мінгарвыканкам рэгулярна праводзіць конкурсы. У выніку чарговага з іх акрамя двух новых маршрутаў яшчэ два змянілі перавозчыкаў (№ 1138-ТК «Вул. Якубава — Д/с «Шабаны» і № 1212-ТК «М-н Сухарава-6 — Д/с «Чыжоўка»), паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Яшчэ два маршруты, таксама выстаўленыя на конкурс, — № 490-ТК «Аўтавакзал «Маскоўскі» — Жукаўка» і № 1255-ТК «Д/с «Шабаны» — Камароўскі рынак», не прыцягнулі ўвагі патэнцыйных перавозчыкаў, прычым, як распавёў Валерый Сасіноўскі, не ўпершыню.

Как вам новость?