У Мінску ў жніўні пачне працаваць служба сацыяльнага таксі

05.07.2010 15:00
Архив Редакция

У сталіцы з першага жніўня пачне працаваць служба сацыяльнага таксі для інвалідаў. Пра гэта расказала намесніца старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Праскурава. Акрамя таго, КУП «Мінсктранс» збіраецца пераабсталяваць 10 машын для службы сацыяльнага таксі, дадала намесніца старшыні.

«У першую чаргу транспартныя паслугі арыентаваны на інвалідаў-вазочнікаў і інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату», — цытуе Наталлю Праскураву БелТА.

Па словах прадстаўніцы Мангарвыканкама, прымаць заказы, абагульняць іх і перадаваць у КУП «Мінсктранс» будуць супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва.

Па словах Наталлі Праскуравай, скарыстацца паслугай таксі пасля вывучэння нагрузкі на транспарт змогуць і іншыя катэгорыі грамадзянаў: адзінокія інваліды I і II групы, адзінокія непрацаздольныя людзі старэйшыя за 70 гадоў, ўдзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама па інфармацыі камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аплата за таксі будзе рабіцца за кожны кіламетр, кошт якога складзе 580 рублёў. А кошт выкарыстання аўтатранспарту з разліку 30 тыс. за адну гадзіну, мяркуецца пагашаць «Мінсктрансу» з бюджэту.

Пры гэтым, паводле папярэдніх разлікаў, пры 12-гадзіннай нагрузцы аднаго аўто неабходна дадатковае фінансаванне ў памеры каля дзесяці мільёнаў на месяц, на год — 120 млн.

Як раней паведамляў Тэлеграф, дагэтуль прадстаўнікі Мінгарвыканкама заяўлялі пра тое, што сацыяльнае таксі для інвалідаў пачне працаваць у кастрычніку гэтага года.

Как вам новость?