У Мінску з'явяцца месцы для заняткаў экстрэмальным спортам

30.06.2010 17:18
Архив Редакция

У кожным раёне Мінску ў найбліжэйшы час збіраюцца арганізаваць спецыяльныя месцы, дзе можна будзе займацца экстрымальнымі відамі спорту. пра гэта расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў на прэс-канферэнцыі 30 чэрвеня. 

Па словах чыноўніка, экстрымальныя віды спорту карыстаюцца папулярнасцю ў моладзі і таму неабходна дазволіць маладым людзям імі займацца. Такія пляцоўкі плануюць размясціць у першую чаргу ў спальных раёнах сталіцы, у парку Горкага і іншых месцах адпачынку, паведамляе БелТА.

Месцы для заняткаў экстрымальнымя відамі спорту будуць вызначаны літаральна праз некалькі тыдняў, запэўнілі ў мэрыі. Плануецца аднавіць падобную пляцоўку побач з Палацам спорту, якая з часам прыйшла ў заняпад, і арганізаваць там месца для заняткаў картынгам.

Улады Мінску збіраюцца адрадзіць тую картынгавую базу, якая раней існавала ў горадзе. Сёлета ўжо набылі 19 машын з сотні запланаваных. Перад горадам стаіць задача адраджэння картынгу, адзначыў Міхаіл Ціцянкоў.

Как вам новость?
Головоломки