У Мінску з'явяцца могілкі хатніх жывёл

16.06.2010 14:32
Архив Редакция

Участак зямлі за межамі Мінскай кальцавой аўтадарогі будзе выдзелены пад платныя могілкі для хатніх жывёлаў. Як расказаў генеральны дырэктар ДВА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Раянтовіч, з такой ініцыятывай камунальнікі звярнуліся ў адпаведныя органы.

Таксама прадугледжваецца выкананне ўсіх рытуальных паслуг, у тым ліку і выраб вянкоў, паведамляе БелТА.

Гендырэктар аб’яднання расказаў, што ў цяперашні час прапрацоўваецца пытанне выканання крэмацыяў. Гэтай дарагой працэдурай, па словах Уладзіміра Раянтовіча, у сталіцы займаліся і раней. «Аднак, калі хто-небудзь з уладальнікаў хатніх жывёлаў выкажа жаданне, мы гэтую паслугу падамо», — адзначыў прадстаўнік МГЖХ.

Таксама стала вядома, што ў чэрвені гэтага года ў Мінску пачнецца будаўніцтва гатэлю для жывёл. Яно працягнецца каля двух гадоў. З прадпрыемствам «Мінскрамбуд» ўжо заключаны кантракт на выкананне працы і будаўнікі гатовыя прыступіць да ўладкаванні пляцоўкі пад будучы аб’ект. Пры ўзвядзенні гатэлю, які будзе разлічаны на 150 месцаў, выкарыстоўваюць сродкі мясцовага збору з уладальнікаў сабак.

Как вам новость?