У Мінску зменяць правілы паркоўкі каля крамаў і рэстаранаў

16.08.2010 13:09
Архив Редакция

У Мінску створаць правілы паркоўкі аўтамабіляў каля аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Пры распрацоўцы падобных правілаў Мінгарвыканкам ставіць за мэту, перш за ўсё, забяспечыць правы пакупнікоў і наведнікаў, якія прыязджаюць у крамы і рэстараны на асабістым транспарце. Пра гэта паведаміла начальніца ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ларыса Камарова.

«Мы цяпер актыўна прапрацоўваем гэтае пытанне, — патлумачыла Ларыса Камарова. — На жаль, паркоўкі ля крамаў, рэстаранаў, цырульняў нярэдка займаюць аўто жыхароў бліжэйшых дамоў, службоўцаў прадпрыемстваў. Некаторыя з іх пакідаюць аўтамабілі не на дзень ці два, а на некалькі тыдняў» . У выніку, на думку прадстаўніцы Мінгарвыканкама, ствараюцца нязручнасці для пакупнікоў і наведнікаў, якія прыязджаюць на асабістым транспарце, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Каб палепшыць якасць абслугоўвання спажыўцоў, у Мінгарвыканкаме хочуць на заканадаўчым узроўні забяспечыць правы наведнікаў аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. У гэтай працы чыноўнікам дапамагае камунальнае прадпрыемства «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі». На думку Ларысы Камаровай, сітуацыя павінна змяніцца ў найбліжэйшы час.

Как вам новость?